?> Выборы в Беларуси | «ПостЧорнобиль»
 
 

«ПостЧорнобиль»

Газета Всеукраїнської Спілки ліквідаторів-інвалідів "Чорнобиль-86". Всеукраїнський часопис для інвалідів Чорнобиля, ліквідаторів, чорнобилян.
29.09.2010, рубрика "Чорнобиль і світ"

Людзі і выбары

Прадстаўнікі апазыцыі – у складзе выбарчых камісій Менску і Жодзіна

28.09.2010

Галіна Абакунчык, «Радыё Свабода»

Трое прадстаўнікоў партыі БНФ -- Галіна Сямдзянава, Юры Хадыка і Юры Пальчэўскі ўключаныя ў склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Старшыня грамадзкай арганізацыі "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандр Ваўчанін уключаны ў гарадзкую выбарчую камісію Жодзіна.

"Пра гэта мне стала вядома пасьля афіцыйнага фарміраваньня складу камісіі ў Жодзінскім гарсавеце, куды я падаваў сваю заяву на падставе збору подпісаў выбаршчыкаў ",- паведаміў "Свабодзе" Аляксандар Ваўчанін.

У Жодзінскім гарсавеце ўдакладнілі, што раней Аляксандр Ваўчанін двойчы абіраўся дэпутатам мясцовага гарсавету. Ён "вядомы і папулярны чалавек у Жодзіна", - удакладніў супрацоўнік арганізацыйнага аддзелу Жодзінскага гарвыканкаму.

Аляксандр Ваўчанін адзначыў, што тыдзень таму ў Жодзіна зьмяніўся асабовы склад адміністрацыі, якая і спрабуе рабіць першыя крокі ў накірунку дэмакратызацыі выбарчага працэсу.

З 15 зарэгістраваных палітычных партый сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій вылучылі дзесяць. Апазіцыйныя партыі прапанавалі 70 чалавек, у тым ліку Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 36, Аб'яднаная грамадзянская партыя — 24, Партыя БНФ — сем, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — тры.

http://www.svaboda.org

Запись была опубликована: glavred(ом) Среда, 29 сентября 2010 г. в 6:08
и размещена в разделе Чорнобиль і світ.
Вы можете следить за ответами к этой публикации через ленту RSS 2.0.
Вы можете оставить ответ или trackback с вашего сайта.

Оставить комментарий

 

Полный анализ сайта